Уладзімір Андрэевіч Дзеравяшка
Іншыя

Уладзімір Андрэевіч Дзеравяшка

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
25 красавіка 1992

Служыць па кантракце ў воінскай часці №3214 (спецназ). Камандзір узвода спецыяльнага прызначэння. Уладальнік крапавага берэта. Служачыя вайсковай часці №3214, удзельнічалі ў сілавым падаўленні пратэстаў у Беларусі, збіванні і катаваннях затрыманых пратэстоўцаў. Таксама з публікацый МУС вядома, што служачыя ў\ч №3214 былі задзейнічаны ў ролі памочнікаў на мяжы Беларусі для стварэння рэжымам Лукашэнкі гуманітарнага крызісу на мяжы з Еўрасаюзам. У 2023 годзе дадзеная воінская часць таксама была звязана з незаконным вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, таксама ваеннаслужачыя арганізавалі для незаконна вывезеных дзяцей выставу ўзбраенняў і правялі майстар-класы па стральбе. У жніўні 2020 года, за актыўны ўдзел у падаўленні пратэстаў, атрымаў ключы ад кватэры асабіста з рук Караева. Па фізіялагічных прыкметах падобны да супрацоўніка, які разам з Шакутай збіваў мірных грамадзян у Лябяжым. Таксама быў заўважаны сведкамі ў кампаніі з яшчэ двума невядомымі за зрываннем плакатаў і псаваннем чужой маёмасці.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: