Аляксей, пенсіянер і былы пілот-інструктар «Боінга», быў прызнаны вінаватым адразу па трох крымінальных артыкулах: «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «паклёп», і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама да выплаты буйной маральнай кампенсацыі «пацярпелым».
Паводле абвінавачання, з кастрычніка 2020 года па сакавік 2021 года ён на розных Telegram-каналах пакідаў каментары з мэтай публічна абразіць і прынізіць прадстаўнікоў улады. У каментарах для негатыўнай ацэнкі супрацоўнікаў ён выкарыстоўваў ненарматыўную лексіку. Цалкам прызнаў віну.
Аляксей звольніўся з працы, бо пасля першага допыту ў яго пагоршыўся стан здароўя і ён не прайшоў медкамісію.








