
Аляксандр Віктаравіч Акакіеў
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Прадун Ірына Васільеўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1290 рублёў. Вынесла прысуд 54-гадовай Святлане Астравінскай, якая ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра Лукашэнку, аўтарам якога жанчына нават не з'яўлялася, пакінула рэакцыю ў выглядзе сумнага смайла. Прадун прызначыла пакаранне Святлане ў выглядзе 1 года пазбаўлення волі. Вынесла прысуд 57-гадовай Надзеі Башковай па артыкуле 369 КК РБ за каментар пад пастом Вольгі Карач у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Там было размешчана відэа, на якім старэйшы лейтэнант Вольніч са сваімі калегамі на вуліцы жорстка затрымліваюць хлопца. Прадун прыгаварыла Надзею Башкову да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і пастанавіла выплаціць маральную кампенсацыю Вольнічу ў памеры 700 рублёў.
Знойдзена: 11
Знойдзена: 11

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.






