Суд Рагачоўскага раёна палічыў, што Юлія на сваёй агульнадаступнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» размяшчала паведамленні і відэазапісы, якія «ўтрымліваюць абразу на адрас прэзідэнта».
02.12.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У студзені, падчас перадвыбарных аблаў Юлію Касцючэнку зноў затрымалі і 22 студзеня судзілі па частцы 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях нібыта за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў". 5 лютага адбыўся другі суд над Юліяй Касцючэнкай па частцы 2 артыкула 19.11 кап. Хутчэй за ўсё, увесь гэты час Юлія ўтрымлівалася ў зняволенні і ёй проста працягвалі тэрмін адміністратыўнага арышту, прызначыўшы першы раз 15 сутак, а 5 лютага працягнуўшы яшчэ раз арышт. Усяго Юлія прабыла ў ІЧУ 90 сутак, пасля чаго была пераведзена ў СІЗА -3.
3 красавіка 2025 года КДБ Беларусі прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" старонку ў сацсетцы Х з назвай "часцей за ўсё адбываецца". Пры гэтым, датычнай да гэтага "фарміравання" карнікі назвалі Касцючэнку Юлію Віктараўну 5 жніўня 1995 года нараджэння.
Выйшла на волю ў канцы траўня 2026 года.





































