Ганна Аляксандраўна Ігнаценка
Суддзі

Ганна Аляксандраўна Ігнаценка

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Дзень нараджэння:
15 верасня 1985

Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1887 рублёў. Прызначыла Аляксею Вячэрняму, які абвінавачваецца ў абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса), пакаранне ў выглядзе года і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аляксей пры дапамозе мабільнага тэлефона ў сэрвісе Tik-Tok размясціў зроблены відэазапіс, у якім дапусціў у непрыстойнай форме публічную абразу Лукашэнкі. Вынесла пакаранне Алене Шабуне і Дзмітрыю Лупачу ў выглядзе штрафу ў 32 і 42 базавыя велічыні адпаведна па артыкуле 22.9 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі»). Сапраўдная прычына завядзення гэтай справы ў дачыненні да вышэйназваных журналістаў была ў тым, што тэлеканал «Белсат» паказаў відэасюжэт пра жыхароў пасёлка Шэвіна, якія адмовіліся ісці на парламенцкія выбары з-за даўняй і нявырашанай праблемы. Пратэст вяскоўцаў быў звязаны з тым, што ніводны дэпутат не дапамог народу дабіцца невялікай саступкі — дазволу на праезд па тэрыторыі санаторыя «Ляца». Раней яны ішлі па дарозе ўздоўж плыта ў найбліжэйшую вёску, дзе ёсць крама, аптэка, пошта і чыгуначная станцыя. Зараз праезд закрыты, і вяскоўцам даводзіцца ісці па дарозе, якая на тры кіламетры даўжэйшая.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: