Таццяна Іванаўна Кульбіцкая
Іншыя

Таццяна Іванаўна Кульбіцкая

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
26 снежня 1983

Старшы інспектар прафілактыкі аховы грамадскага правапарадку Нясвіжскага РАУС. Капітан міліцыі. Выступала з ілжывымі сведчаннямі супраць затрыманых па палітычных матывах у судзе Нясвіжскага раёна па адміністрацыйных справах. Ініцыявала затрыманне Алы Каруннай, выклікаўшы яе ў РАУС, на падставе гутаркі з начальнікам РАУС, на самой жа справе з-за таго, што сабака Алы была ў бчб-адзенні. На затрыманую былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Адмовіла затрыманай у набыцці жыццёва неабходных лекаў, без якіх тая задыхаецца. Незаконна трымала ў сябе тэлефон Алы, пры гэтым час ад часу яго ўключала. Казала, што аддасць пасля выплаты штрафу. Паводзіла сябе цынічна і напышліва ў адносінах да Але. Пацярпелая па справе Аляксандра Бялевіча, які абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». Мужчыну асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу, за тое, што той пакінуў грубы каментар у дачыненні да дадзенай супрацоўніцы МУС, па факце яе дзеянняў звязаных з затрыманнем Алы Каруннай.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: