Васіль Аляксандравіч Галкоўскі
Суддзі

Васіль Аляксандравіч Галкоўскі

Колькасць рэпрэсаваных:
14
Дзень нараджэння:
12 кастрычніка 1979

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 3 рашэнні, аб прысуджэнні не менш як 2 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. 26 траўня 2021 года, вынес абвінаваўчы прысуд Ірыне Браздовай па арт. 369 КК РБ (абраза супрацоўніка міліцыі). За тое, што восенню 2020 года, яна напісала некалькі непахвальных каментароў у дачыненні да некалькіх вядомых ёй супрацоўнікаў міліцыі. Прысуд - 1 год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама, Ірына абавязаная выплаціць пацярпелым міліцыянтам па 800 рублёў у выглядзе маральнай кампенсацыі. Прыгаварыў Надзею Вячыну да года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК РБ (абраза супрацоўніка міліцыі) і абавязалі выплаціць кожнаму пацярпеламу па 300 рублёў кампенсацыі і дзяржпошліну - 261 рубель. Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што з 9 па 23 лістапада 2020 года з намерам і жаданнем публічна і непрыстойным чынам прынізіць гонар і годнасць прадстаўнікоў улады размясціла каментар пад YouTube-відэа негатыўная ацэнка асобы маёра паліцыі Алега Бандуры », якая наносіць шкоду гонару і годнасці супрацоўнікаў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 14

На старонцы: