Маргарыта Мікалаеўна Ланцэвіч
Суддзі

Маргарыта Мікалаеўна Ланцэвіч

Колькасць рэпрэсаваных:
25
Адміністрацыйных спраў:
1
Дзень нараджэння:
16 верасня 1991

Ланцэвіч Маргарыта Мікалаеўна мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Маргарыта Ланцэвіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да грамадзян, якія не падтрымліваюць дзейны ў краіне рэжым. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення асуджаюцца прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці ў снежні 2021 года яна прысудзіла Ціхана Шлюхціца да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму за напісанне сямі каментароў у тэлеграм-чаце, а таксама за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. У красавіку 2021 года Маргарыта Ланцэвіч прысудзіла маці дваіх непаўналетніх дзяцей Анастасію Каламейчанку да паўтара года абмежавання волі за каментар ва ўстаграм. Таксама ў студзені 2023-га, за ўдзел у 2020-м годзе ў мірнай акцыі пратэсту, Ланцэвіч прыгаварыла да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу Антона Навумава. Такім чынам Ланцэвіч Маргарыта Мікалаеўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Ланцэвіч садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 25

На старонцы: