
Наталля Валянцінаўна Падлеўска
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Суд Бярэзінскага раёна. Суддзя. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Халадцоў Аляксандр Анатольевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 3510 рублёў і адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 51 сутак. Праводзіў незаконныя выязныя суды ў турме ў Жодзіне. Забараняў выклікаць сведкаў. Забараняў дадаваць да справы відэа, аўдыё, фота доказы. Не заўважаў ніякіх супярэчнасцяў у абсалютна ідэнтычна напісаных паказаннях сведак з загадзя ілжывай інфармацыяй. Вынес мноства абвінаваўчых прыгавораў затрыманым 7-11 жніўня, пры гэтым прызначаў максімальныя сярод усіх выязных суддзяў тэрміны пакарання. Прызнаў вінаватым Пятра Леанідавіча Пятрушу па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса за малюнкі бел-чырвона-белых сцягоў у Менску і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 6 месяцаў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 700 рублёў. Прызнаў вінаватай Наталлю Валянцінаўну Падлеўскую паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу прадстаўніка ўлады. Прызначыў у выглядзе пакарання 1 год пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічыняў.
Знойдзена: 2
Знойдзена: 2

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.
