Наталля была затрыманая ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай па двух артыкулах: «абраза Лукашэнкі» і «абраза прадстаўніка ўлады», і ўзята пад варту да суда.
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
Праз некаторы час на Наталлю зноў пачаў аказвацца ціск, і яна прыняла рашэнне пакінуць Беларусь.



