
Ягор Валянцінавіч Храменя
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Запытала для Ягора Храмені 4 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Суддзя Антон Дудаль прыгаварыў Ягора да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Ягора абвінавачвалі ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у супрацоўніка міліцыі і ўдарыў яго. У той дзень у Бабруйску праходзіла мірная акцыя пратэсту, супрацоўнікі міліцыі разганялі і затрымлівалі дэманстрантаў. Ягор прызнаў, што баючыся затрымання, распыліў пярцовы балончык, але нікога не біў. Ягора Храменю прызналі палітвязнем. Запытала для Глеба Лук'янцова 1 год калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі. Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі пастанавіў прызнаць Глеба вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Запытала для Рамана Стацэвіча 1 год калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі. Суддзя Антон Дудаль прыгаварыў Рамана да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, але па пратэсту Хадневіч пакаранне было ўсё ж заменена на год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.