Ягор быў затрыманы і асуджаны за распыленне газавага балончыка ў твар супрацоўніку міліцыі 9 жніўня 2020 года ў Бабруйску падчас разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах, а таксама за нанясенне ўдараў па галаве. На судзе ён сцвярджаў, што нікога не біў, патлумачыўшы гэта тым, што пашкоджанні былі б больш сур'ёзныя. У Ягора вялікі досвед у адзінаборствах, рэгулярны ўдзел у вулічных баях "Стрэлка" і перамога на Адкрытым Кубку РБ па ММА.
Ён быў вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


