15 чэрвеня 2023 г. быў асуджаны па арт. 205 (Крадзеж) да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
14 чэрвеня 2024 г. у судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак ). Па ёй судзяць Вячаслава і яшчэ восем чалавек .
Шляхам складання прысудаў па гэтай і мінулай крымінальнай справе, яму канчаткова прызначылі 3 гады пазбаўлення волі строгага рэжыму.





