Затрыманы разам з іншымі маладымі людзьмі ў Баранавічах (напрыканцы снежня 2023 года).
Дзмітрый стаяў ля вытокаў развіцця брэйк-дансу ў горадзе, быў удзельнікам каманд FSC, B-BAXSTER, "Ваўкі", таксама перамагаў у чэмпіянаце Беларусі па брэйк-дансе "Голас вуліц". Цяпер Міхальцэвіч вучыць дзяцей і дарослых танчыць брэйк-данс.





