Журналіст. Вячаславу інкрымінуюць "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі аб далейшым яго лёсе. Цяпер яго ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2.
Суд першай інстанцыі прыгаварыў Лазарава да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым па артыкуле аб стварэнні "экстрэмісцкага фарміравання" або ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК). Вярхоўны суд змяніў пакаранне на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых Вячаслаў Лазараў.








