Жонка палітвязня Вячаслава Лазарава. Таццяну абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У маі мінулага года ў Таццяны і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячай бальніцы пад наглядам урачоў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА. Падгадаванае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.
У 2020 годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.
Вярхоўны суд прыгаварыў яе да таго ж тэрміну - трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 3 гады. Таццяну мусяць вызваліць з Віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода . 24.11.2024 Таццяну вызвалілі з СІЗА.
