Уладзіслаў быў затрыманы ў верасні 2020 года. Пры затрыманні яго жорстка збілі, а ў доме правялі ператрус. Яму прызначылі адміністратыўны арышт тэрмінам на 13 сутак, аднак пасля адбыцця пакарання ён не быў вызвалены. Уладзіслава асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, ён планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў Telegram-чаце "Гадзіна X". Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.













