Уладзіслаў быў прызнаны вінаватым 28 кастрычніка 2021 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



