У кастрычніку 2021 года Уладзіслава затрымалі ў «Мінск-Арэне» перад хакейным матчам: падчас агляду ў яго знайшлі пашпарт у вокладцы з гербам «Пагоня». Яго даставілі ў РУУС, а на наступны дзень суд прызначыў яму адміністрацыйны арышт за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Пазней супраць Уладзіслава ўзбудзілі крымінальную справу. Паводле версіі абвінавачання, у жніўні 2020 года ён удзельнічаў у маршы ў Мінску: выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у далоні. Акрамя таго, яму інкрымінавалі захоўванне 0,15 грама гашышу.
У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «Незаконны абарот наркатычных сродкаў», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 20 верасня 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


