9 студзеня 2023 года Гомельскі абласны суд разгледзеў справу двух гамяльчан - Уладзіслава Яцэнку і Кірыла Плакушчава. Паводле следства адзін з іх неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, «Азове» і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. А яшчэ пераклаў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага. А яшчэ абодвух хлопцаў абвінавацілі ў тым , што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў. Суд ацаніў урон у 130 рублёў.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.




