9 студзеня 2023 года Гомельскі абласны суд разгледзеў справу двух гамяльчан - Уладзіслава Яцэнку і Кірыла Плакушчава. Паводле следства адзін з іх неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, «Азове» і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. А яшчэ пераклаў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага. А яшчэ абодвух хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў. Суд ацаніў урон у 130 рублёў.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 7 траўня 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



