Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Уладзіслаў і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На названых рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
У студзені 2025 года быў памілаваны. Пасля чаго выехаў за мяжу.
У 2026 годзе на Уладзіслава завялі новую крымінальную справу па арт. 364 і 361-4 ч.2 за інтэрв'ю ў медыя. Супрацоўнікі ўнутраных органаў прыходзілі ў дом ягонай маці з ператрусамі, канфіскавалі тэхніку на праверку. Акрамя таго на яго асабісты акаўнт спецлужбы РБ пішуць з прапановай вярнуцца ў Беларусь.













