Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Аляксандр і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На ўказаных рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
З родных у Аляксандра ёсць толькі сястра.







