Уладзімір быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Падчас зняволення над Уладзімірам адбыўся чарговы суд — на гэты раз за пакінуты каментар на адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзям'янавіча ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Палітвязня прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і шляхам частковага складання тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі павялічыўся на паўгода.
Уладзімір быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.














