Уладзіміра абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ва Укантакце «ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!».
У лютым 2021 года Уладзімір Буцькавец звяртаўся ў Следчы камітэт Гомеля з просьбай дапытаць яго ў якасці сведкі па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі , да якога ён неаднаразова звяртаўся па прававую дапамогу.
Летам 2022 года Уладзімір быў звольнены з працы як «палітычна нядобранадзейны».
Першы раз Уладзіміра затрымалі 5 верасня 2022 г., яму прызначылі сем сутак арышту па арт. 19.11 КаАП за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У Гомельскім абласным судзе 13 лютага 2023 года яго асудзілі гады да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 18 красавіка 2023 г. Вярхоўны суд замяніў пакаранне на тры гады ("хіміі") абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Уладзіміра выпусцілі з СІЗА-3, ён знаходзіцца на волі да накіравання ў ВУАТ.


