У 2020 годзе Уладзімір каардынаваў рэгіянальную групу Віктара Бабарыка. Пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў 2001 годзе ён працаваў у Магілёўскім гарвыканкаме, а ў 2018 годзе стаў яго намеснікам, адказваючы за будаўніцтва і ЖКГ. У кастрычніку 2019 года пакінуў пасаду.
11 чэрвеня 2020 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у офісе Белгазпрамбанка і ў асоб, звязаных з Бабарыкам, пасля чаго Уладзіміра затрымалі. У верасні 2021 года суд прызнаў яго вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і махлярстве, аднак ён не прызнаў сваю віну.
У маі 2026 г. стала вядома, што Уладзімір выйшаў на волю яшчэ ў пачатку 2025 г. Мяркуецца , з -за таго, што прысуд фармальна быў непалітычны, ён мог трапляць пад амністыі, таму і выйшаў раней.



