Віталь быў затрыманы на працоўным месцы супрацоўнікамі ГУБАЗіК у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Падчас затрымання і допыту да яго прымяняліся фізічная сіла і псіхалагічны ціск.
У красавіку 2024 года Віталя асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Вызвалены ў лістападзе 2024 года ў рамках памілавання.




