Аляксандр упершыню быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Ён поўнасцю адбыў прызначаны судом тэрмін і выйшаў на волю ў ліпені 2022 года.
Аднак у снежні 2023 года стала вядома аб яго новым затрыманні ў сувязі з крымінальнай справай, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. У красавіку 2024 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту.
Ён быў вызвалены ў верасні 2024 года ў межах памілавання.









