Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Віктар Мікалаевіч Астапук

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Мужчыну ўтрымлівалі пад вартай з 21 па 24 лістапада 2023 года, пасля чаго змясцілі пад хатні арышт.

Яго абвінавацілі ў тым, што 13 жніўня 2021 года ён у тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" пакінуў каментар пад публікацыяй "Добрыя навіны вечара пятніцы ад кібер-партызан: узламана праслухоўванне ўнутранай сувязі МУС". На вокладцы публікацыі былі фотаздымкі начальніка АУС Салігорску палкоўніка міліцыі Шаравара Аляксандра Аляксандравіча і намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама палкоўніка Максімавіча Мікалая Васільевіча. Менавіта ў бок двух названых міліцыянтаў Віктар пакінуў каментар, які суд палічыў абразлівым. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.

Віктар Астапук мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Прысуды

Вырак суда 25.01.2024

1,5 гады абмежавання волі без накіравання.

Віктар Мікалаевіч Астапук
Родны горад:
Брэст
Артыкулы: