Вера, грамадзянка РФ, была затрыманая ў студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў 2020 годзе ў Менску.
У жніўні 2020 года фатаграфія Веры была на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення Веру адразу павезлі на расейскую мяжу, бо ёй забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Перад дэпартацыяй Веры нават не далі сабраць рэчы.



