Васіля і ягоную сяброўку Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яны поўнасцю прызналі віну. Беларусаў апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў.
46-гадовы Васіль Крэз - ураджэнец Магілёва. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт іспанскай мовы. На пачатку нулявых пару год працаваў выкладчыкам у Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве. У апошні час перакладаў з іспанскай, партугальскай і англійскай моў як індывідуальны прадпрымальнік.
