Былыя палітзняволеныяПадпіска аб нявыездзе/заклад

Юры Віктаравіч Меляшкевіч

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Юры правёў больш за пяць месяцаў у зняволенні ў гродзенскай Турме № 1. 25 студзеня 2024 года супраць яго распачалі крымінальную справу па арт. 369 КК РБ за змешчаную каля дзесяці гадоў таму фатаграфію Лідзіі Ярмошынай. Аднак на наступны дзень справу спынілі ў сувязі з тым, што скончыўся тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Яго справу трэба разглядаць як палітычна матываваную, паколькі яна цалкам упісваецца ў агульную схему наступлення на свабоду асацыяцый, у тым ліку — праз пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, накіраваных на нацыянальнае адраджэнне.

Меляшкевіч праходзіў па справе «Маёнтка Падароск» — ініцыятывы па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, якая фінансавалася бізнэсмэнам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым. У красавіку 2023 года ён выйшаў на волю пад даручальніцтва . Перад арыштам Меляшкевіч займаўся захаваннем і папулярызацыяй спадчыны, удзельнічаў у арганізацыі летняга лагера па аднаўленні старых могілак у Ізабеліне, арганізаваў летні лагер па расчыстцы руін пахавання Бохвіцаў у Падароску.

Меляшкевіч быў намеснікам старшыні "Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры". Раней, да ліквідацыі арганізацыі Вярхоўным судом, з'яўляўся намеснікам старшыні грамадскага аб'яднання «БНФ «Адраджэнне», актывістам Руху «За Свабоду».

Юры пераехаў да родных у Беласток.

Прычасныя да рэпрэсій

Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Наглядчыкі11 чэрвеня 1977
Месца:
Турма-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Юры Віктаравіч Меляшкевіч
У зняволенні:
Родны горад:
Гродна
Дзень нараджэння:
20.11.1982
Артыкулы:

Храналогія

  1. 2022
  2. 31.10.2022

    Перавод

    Турма-1 — У зняволенні

  3. 2023
  4. 15.04.2023

    Змяненне статусу

    Падпіска аб нявыездзе/заклад