Упершыню Юрый быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Паводле абвінавачання, 12 студзеня 2021 года ён пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі Антона Янушкевіча. Акрамя таго, 5 сакавіка 2021 года ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" Юрый пакінуў яшчэ адзін каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы.
У лістападзе 2021 года Юрыя паўторна асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адбываць пакаранне ён пачаў у сакавіку 2022 года.
У снежні 2022 года Юрыя змясцілі пад варту ў СІЗА па новай крымінальнай справе, узбуджанай па трох артыкулах, у тым ліку артыкул "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". 23 снежня таго ж года яго ў трэці раз прызналі вінаватым і канчаткова прыгаварылі да пяці гадоў абмежавання волі.
Быў вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, які адбыўся 19 сакавіка. (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).









