Ён вучыўся ў Францыі, у 2007 годзе скончыў Універсітэт Люм'ер Ліён 2. Сваю кар'еру будаваў у сферы высокіх тэхналогій: спачатку амаль сем гадоў адпрацаваў інжынерам у групе кампаній STC, пасля перайшоў у Mobile Service Ltd, дзе займаўся аўдыёвізуальнымі рашэннямі.
З красавіка 2021 гады Юры працаваў інжынерам у кампаніі Netland. Менавіта тут ён удзельнічаў у маштабным дзяржаўным праекце - запуску трэцяй лініі мінскага метро.
Юры знік з сацсетак вясной 2025 года - падобна, што яго арыштавалі і трымалі ў СІЗА да суда.


