Брамнік ФК "Змена" (Ваўкавыск). Работнік ААТ "Беллакт", грамадскі актывіст.
З матэрыялаў абвінавачання вынікае, што Юры ў суполцы “STOP LUKA”, якая прызнана "экстрэмісцкімі матэрыяламі" размясціла выяву чырвона-зялёнага сцяга на фоне нацысцкай сімволікі (свастыкі), сэнсавым зместам выявы якой з'яўляецца аўтарскае меркаванне, што ва ўпраўленні Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца нацысцкая ідэалогія. . Юры ў судзе віны сваёй фактычна не прызнаў, ён патлумачыў, што не меў намеру здзекавацца з дзяржаўнага сцяга і толькі выпадкова “лайкнуў”.
Спачатку на Юрыя завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і пакаралі штрафам, а пазней распачалі яшчэ і крымінальную справу. Юры мае непаўналетняе дзіця.
Вызвалены ў пачатку восені 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
