Упершыню Юры быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, у верасні 2020 года, праходзячы з сябрамі каля гатэля «Маладзёжная», падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг, які ў выніку ўпаў.
У лістападзе 2021 года яму замянілі рэжым адбывання пакарання і адправілі ў калонію.
У студзені 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
15 лютага 2022 года Юры быў зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ён атрымаў адміністратыўны арышт, падчас якога да яго прыходзілі супрацоўнікі КДБ. У выніку збіцця ў яго былі падазрэнні на зламаныя рэбры. Крымінальная справа не была спынена.
У траўні 2022 года яго зноў затрымалі ў Расіі з-за аб'яўлення ў вышук, а ў кастрычніку таго ж года экстрадзіравалі ў Беларусь, хаця фармальна справа аб выдачы была спынена 26 верасня 2022 года.
У студзені 2023 года Юры быў паўторна асуджаны за тое, што дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў. На судзе ён віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні.
У таўніі 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым да канца тэрміну.











