Цімур быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Вяртаючыся з працы, ён быў падстрэлены гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы патлумачыў меру стрымання адсутнасцю беларускага грамадзянства, хаця Цімур пражывае ў краіне з відам на жыхарства каля 23 гадоў. Яго асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках», а паводле матэрыялаў справы агульны ўрон склаў больш за 27 тысяч беларускіх рублёў.
У чэрвені 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Цімур правёў больш за 100 сутак у ШІЗА, пасля чаго яго перавялі ў ПКТ, а затым на турэмны рэжым.
У ліпені 2024 года ён быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Цімур Рызапур.




















