Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах следства , Таццяна Чэкель, знаходзячыся па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення "наўмысна і публічна выказала фразу, якая змяшчае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме".
У прысутнасці міліцэйскага патруля, якога выклікала пенсіянерка, у якой знік мабільны тэлефон, жанчына абражала Лукашэнку. Гэтую фразу чуў сужыцель жанчыны і сведчыў супраць яе ў судзе.