Тамару разам з дачкой затрымалі праз фота з жаночых маршаў. Але на ўсіх прадстаўленых выявах жанчыны стаяць на пешаходных сцежках.
Тамара-дырэктар Асацыяцыі прыкладной эстэтыкі і СПА Беларусі, а Юлія - яе намеснік у гэтай арганізацыі. Асацыяцыя распрацоўвае дзяржаўныя стандарты па спа-паслугах.
Юлія і Тамара маюць уласны бізнэс-фірму "Каралеў Трэйд", якая існуе больш за 15 гадоў. Кампанія прадае паслугі і тавары ў сферы «прыгажосці, спа і велнес». Акрамя касметыкі, гэта яшчэ і апараты для стварэння спа-зон і салонаў прыгажосці, а таксама паслугі па афармленні салонаў пад ключ.
