Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Сяргей Вячаслававіч Чалы

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

У 1993 годзе ўдзельнічаў у перадвыбарчым штабе Аляксандра Лукашэнкі як аналітык і потым да 1998 года працаваў у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта, займаўся адносінамі Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.
Пасля рэферэндуму 1996 года, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі, вырашыў сысці з прэзідэнцкай адміністрацыі. Канчаткова пакінуў яе ў 1998 годзе.

З 2002 года стаў незалежным эканамічным экспертам і фінансавым аналітыкам, працаваў на "Еўрапейскім радыё для Беларусі", амаль 10 гадоў вёў на TUT.BY папулярную праграму "Эканоміка на пальцах".

У 2020 годзе падтрымаў дэмакратычныя перамены, увайшоў у Каардынацыйную раду па пераадоленні палітычнага крызісу.

У чэрвені 2021 года быў вымушаны эміграваць з-за рызыкі палітычнага пераследу.

У верасні 2022 года Беларускі расследацыйны цэнтр (БРЦ), з якім супрацоўнічаў Сяргей, быў прызнаны беларускімі ўладамі экстрэмісцкай арганізацыяй. 31 ліпеня 2024 года стала вядома, што Сяргей Чалы аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук. Па паведамленнях Беларускай асацыяцыі журналістаў і «Белсату», супраць супрацоўнікаў БРЦ былі ўзбуджаныя крымінальныя справы.

Сяргей Вячаслававіч Чалы
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
27.10.1970

Храналогія

  1. 2021
  2. ~28.06.2021

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя