Сяргей Скулавец пакінуў Беларусь у чэрвені 2023 года. На Белсаце « працаваў з самага заснавання канала: праграма "Прэс-экспрэс", потым "Сальда", быў яе вядучым, працаваў у аддзеле навін, а з 2018 года — у інтэрнет-рэдакцыі. Калі яго папярэдзілі, што чакаецца чарговая хваля рэпрэсій у дачыненні да журналістаў, яго сям'я вырашыла эміграваць і зараз жыве ў ЗША. Ужо на эміграцыі Сяргей Скулавец даў інтэрв'ю аб пераследзе з боку ўладаў, сваім ад'ездзе і жыцці ў Амерыцы.
Супраць былога журналіста ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса РБ ("садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці").
Увосень 2024 года Сяргея аб'явілі ў вышук. Ягоных родных у РБ увесь час абшукваюць і выклікаюць на допыты.
