13 студзеня 2022 года Сяргея затрымалі і двойчы запар асудзілі на адміністрацыйны арышт — на 15 і 12 содняў. На волю ён так і не выйшаў: на яго завялі крымінальную справу.
У чэрвені 2022 года Сяргея прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады за каментары ў тэлеграм-чатах, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





