Як сам Сяргей тлумачыў на судзе, блізка да сэрца прыняў расійскае маштабнае ўварванне ва Украіну, сачыў за навінамі.
Пры гэтым з пачатку красавіка 2022 г. у яго сям'і пачаўся разлад. Спрабуючы зладзіцца з перажываннямі, звярнуўся да алкаголю.
14 красавіка на фоне чарговых сямейных праблем Сяргей Вайцюк з'ехаў з дому ў бок мяжы з Украінай. Сведкі па справе (памежнікі, кіроўца таксі і інш.) паказалі, што пры іх Сяргей казаў, што збіраецца ісці ў батальён Каліноўскага.
Вызвалены летам 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




