Сяргея Мацюхевіча да пачатку суда абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса за паведамленні ў Інтэрнеце. Аднак па артыкуле 369 КК суддзя вызваліла мужчыну ад пакарання: выйшлі тэрміны даўніны. А вось па ч.1 арт.130 КК Сяргея прызналі вінаватым.
Як паведаміў пракурор у роліку дзяржСМІ, Мацюхевіча абвінавачвалі ў тым, што 15 ліпеня 2020 года пры дапамозе тэлефона і Інтэрнэту ён заахвочваў грамадзян да прымянення гвалту ў дачыненні да сілавікоў.
13.01.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У Сяргея ёсць два маленькія сыны. Малодшы нарадзіўся, калі Сяргей быў у зняволенні ў чаканні суда.







