З 2020 года супраць Сяргея вялі крымінальную справу за каментарый у «Аднакласніках» на адрас начальніка ГУБАЗіК Мікалая Мікалаевіча Карпянкова: у яго дома праводзілі вобшукі, яго звольнілі з працы, арыштавалі яго машыну. 14 сакавіка 2022 года Сяргея затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК і завялі на яго яшчэ адну крымінальную справу — аб абразе Лукашэнкі. Да суда яго трымалі пад вартай.
У красавіку 2022 года Сяргея прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля прысуду яго адпусцілі да пачатку адбывання пакарання.
Справа аб абразе Лукашэнкі засталася незавершанай. У Сяргея сур’ёзныя праблемы са здароўем, ён перанёс дзве аперацыі.
Пакінуў Беларусь.






