Сяргей вайсковец пенсіянер у званні падпалкоўніка. Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах - яго затрымлівалі на нядзельным маршы 8 лістапада 2020 года. Быў пазбаўлены воінскага звання Аляксандрам Лукашэнкам.
Падчас судовага працэсу было ўстаноўлена, што Сяргей у студзені 2021 года на адным з "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў размясціў каментарыі з абразамі ў адрас Лукашэнкі, а таксама супрацоўніка ягонай Службы бяспекі.
Суддзя вынесла прыгавор у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год у калоніі. Але пракурор Бабруйскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст.
Пратэст быў задаволены ў поўным аб'ёме - тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў павялічаны да двух гадоў.
20.05.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом

