Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму» — па версіі следства, за прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў. Пазней яму канчаткова прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках».
У ліпені 2022 года Сяргея прызналі вінаватым у закліках да актыўнага ўдзелу, а таксама ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў 2020 годзе ў Менску, у тым ліку эпізоды «перакрыцця дарог». Следства таксама сцвярджала, што ён атрымліваў ад адміністратараў Telegram-чата «АГСБ» тэлескапічныя дубінкі, электрашокеры, а таксама інструкцыі па здзяйсненні дыверсій на чыгунцы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўні 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.








