Былы студэнт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, затрымалі ў канцы траўня 2022 года.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , увечары 9 жніўня 2020 года Ганічаў удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Жлобіне. Прыкладна ў 21.40 у складзе натоўпу выйшаў на праезную частку, людзі шчыльна запоўнілі тэрыторыю паміж будынкамі. Прыкладна а палове на другую ночы пратэстоўцы перашкаджалі руху транспарту, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі лозунгі, дэманстратыўна адмаўляліся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады.
Гэтыя дзеянні прывялі да парушэння нармальнай працы транспарта, у тым ліку і грамадскага. Акрамя таго, на некалькі гадзін быў вымушаны закрыцца кругласутачная крама.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.