Сяргей Мыц пакінуў свой каментар у сацсетцы Вконтакте :«Чэл застрэліў бандыта, які ўварваўся ў яго кватэру». Менш чым праз суткі мужчына выдаліў каментар. У той жа вечар, ужо пасля выдалення, да яго прыйшлі сілавікі, затрымалі, мужчыну змясцілі ў СІЗА. У следчым ізалятары на другі дзень у Сяргея здарыўся гіпертанічны крыз, яго шпіталізавалі.
Падчас следства брэстаўчаніна першапачаткова абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.369 і арт.130. Потым абвінавачанне па другім артыкуле знялі — хоць абвяшчаючы абвінавачванне, пракурорка не раз ужывала фразу "з мэтай распальвання розніцы". Сам Сяргей Мыц такую трактоўку адмаўляў, сцвярджаючы, што не меў злога намеру. Але на судзе поўнасцю прызнаў віну па артыкуле 369 КК