Раберта, ураджэнец Кубы і графічны дызайнер, пражыў у Беларусі 30 гадоў, мае сям'ю і дзяцей. Ён быў затрыманы 8 лістапада 2020 г. перад пачаткам акцыі супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Менску і атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Аднак пасля адбыцця тэрміна яго не вызвалілі — мужчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ больш за год, пасля чаго спрабавалі дэпартаваць у Кубу праз Маскву. Аднак у Расіі ён не сеў на самалёт і здолеў эвакуіравацца ў Літву.

